Сустрэча з выпускнікамі фізіка-інжынернага факультэта

Сустрэча з выпускнікамі фізіка-інжынернага факультэта

05-1

28.03.2018 на фізіка-інжынерным факультэце адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў з выпускнікамі факультэта пад дэвізам “Настаўнік – гэта гучыць ганарова!”.

На сустрэчу былі запрошаны выпускнікі факультэта розных гадоў, якія працуюць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь: Лобан П.М., Лабунец В.В., Дубіна М.В., Уласенка А.Я., Дуброва М.С., Века В.В., Шышова А.І., Федзяцоў Р.Д., Мамедава Я.В., Федарэнка М.В.

Запрошаныя падзяліліся сваім вопытам работы па дасягненні мэты адукацыйнага працэсу. Цікавасць у студэнтаў выклікалі фізічныя вопыты, прадэманстраваныя настаўнікам фізікі І катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” Лобанам Паўлам Міхайлавічам. Дубіна Максім Віктаравіч, настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля” Дзяржынскага раёна, расказаў аб вопыце ўдзелу ў фінале конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” і выказаў удзячнасць выкладчыкам факультэта за добрую падрыхтоўку.

Выкладчык установы адукацыі “Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй” Уласенка Аляксандр Яўгенавіч расказаў студэнтам пра асаблівасці работы маладога спецыяліста ў сістэме прафесійнай адукацыі, аб гарантыях і ільготах маладым спецыялістам, выпускнікам педагагічных вну.

Завяршэннем сустрэчы стала творчае бачанне педагагічнай рэчаіснасці, падрыхтаванае студэнтамі-актывістамі факультэта.

Сустрэча насіла практыкаарыентаваны характар і з’явілася стымулам будучым педагогам для актывізацыі даследчай і эксперыментальнай дзейнасці, фарміравання патрэбы ў прафесійных зносінах, творчай і прафесійнай самарэалізацыі.

 

 

Дадатковая інфармацыя