Зрабі правільны выбар!

Зрабі правільны выбар!

3-1

Ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” сакавік месяц праходзіў пад дэвізам “Зрабі правільны выбар!”. На працягу месяца ў інтэрнатах і ва ўніверсітэце праходзіў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў студэнцкай моладзі навыкаў усвядомленага адмаўлення ад прыняцця наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама прапаганду здаровага ладу жыцця і адказнага стаўлення да свайго здароўя.

Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных для нашага грамадства. За апошняе дзесяцігоддзе ў Рэспубліцы Беларусь колькасць хворых на наркаманію павялічылася ў 1,4 разы: з 6145 чалавек у 2007 годзе да 8749 чалавек на пачатак 2018 года. Большасць зарэгістраваных у краіне пацыентаў з наркаманіяй – ва ўзросце 20–40 год. У апошнія гады ўзрасла колькасць спажыўцоў сінтэтычных каннабіноідаў (спайсаў), переважна гэта асобы ва ўзросце 15–29 год.

Дадзеная праблема не засталася без увагі і ў нашым універсітэце. Так, на базе інтэрната № 3 студэнцкім актывам была арганізавана сустрэча з доктарам псіхіятрам-нарколагам МПНД Шэўка Н.Г. У ходзе сустрэчы Наталля Георгіеўна расказала студэнтам аб формах распаўсюджвання наркотыкаў, аб уплыве наркотыкаў і выніках іх выкарыстання. На базе інтэрната № 1 праведзена фільмагрупа па прафілактыцы распаўсюджвання наркаманіі і фарміраванні актыўнай пазіцыі “Зрабі правільны выбар!”. Студэнцкае самакіраванне інтэрната № 2 арганізавала спаборніцтвы па настольным тэнісе, у якіх прынялі актыўны ўдзел замежныя студэнты.

Супрацоўнікамі СППС 22 сакавіка быў арганізаваны круглы стол на тэму “Зрабі правільны выбар!”. Перад студэнтамі і куратарамі факультэта фізічнай культуры выступалі начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гушляк П.М., загадчык аддзялення МПНД Мосіна В.В. і фельшар-валеолаг ААЗ ДУ “МЗЦГЭ” Казлоўская Л.М.

Кожны з гасцей расказаў пра спецыфіку сваёй работы ў дадзеным накірунку. Былі прыведзены статыстычныя дадзеныя выкарыстання псіхаактыўных рэчываў сярод моладзі, растлумачана адміністратыўная і крымінальная адказнасць за дадзенае парушэнне закона і інш. Прысутныя студэнты атрымалі адказы на пытанні, што іх хвалявалі.

 

Дадатковая інфармацыя