Запрашаем на філфак!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.04.2018 08:19
Студэнты ўсіх спецыяльнасцей падрыхтавалі і правялі для старшакласнікаў рэкламную акцыю “Перадай іншаму: Я выбіраю філфак!”. Бурнымі апладысментамі прысутныя ў зале віталі выступленне агітбрыгады факультэта “Час першых” (кіраўнік – І.Л. Судзібор). Словы “Мы любім МДПУ”, “Мы любім філфак” стваралі пазітыўны настрой і творчую атмасферу.
Паважаныя абітурыенты – 2018!
Запрашаем на вучобу!
Філфак – Ваш выбар!