Творчыя вучэбна-метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў кафедры тэхналагічнай адукацыі для настаўнікаў абслугоўваючай працы Гомельскай вобласці

Творчыя вучэбна-метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў кафедры тэхналагічнай адукацыі для настаўнікаў абслугоўваючай працы Гомельскай вобласці

29-13     22 сакавіка 2018 года па запыце Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (ГАІРА) на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся абласны вучэбна-метадычны семінар “Методыка рашэння творчых задач па абслугоўваючай працы” пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ціханавай Алены Уладзіміраўны, а таксама пры непасрэдным удзеле старшага выкладчыка Дарафеевай Вольгі Сяргееўны, намесніка дэкана па вучэбнай рабоце, асістэнта Карась Святланы Іванаўны і іншых супрацоўнікаў кафедры тэхналагічнай адукацыі. У рабоце абласнога вучэбна-метадычнага семінара прынялі ўдзел метадыст ГАІРА Самойленка Наталля Станіславаўна, а таксама 18 настаўнікаў абслугоўваючай працы сярэдніх школ Гомельскай вобласці. Геаграфія ўдзельнікаў была дастаткова шырокай – гэта Нараўлянскі, Брагінскі, Жлобінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Веткаўскі, Добрушскі і іншыя раёны Гомельскай вобласці.

У ходзе работы абласнога семінара была арганізавана выстава творчых работ, разгледжаны пытанні тыпалогіі творчых задач, асноўныя прыёмы іх фармулявання, а таксама методыка рашэння творчых графічных, тэхналагічных і канструктарскіх задач па абслугоўваючай працы. А пры правядзенні практыкуму была раскрыта методыка распрацоўкі схем для вязання аплікацый-мініяцюр гаплікам, а таксама апрабаваны распрацаваныя схемы.

Падчас семінара было аддадзена многа ўвагі прафарыентацыйнай рабоце з настаўнікамі, якія могуць заахвоціць для навучання ў вну лепшых выпускнікоў школ. Кіраўнік семінара Алена Уладзіміраўна Ціханава правяла прафарыентацыйную экскурсію з настаўнікамі па вучэбна-матэрыяльнай базе тэхнолага-біялагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, прызначаную для навучання студэнтаў па спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”.

Асаблівая ўвага надавалася зместу вучэбна-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу пры навучанні студэнтаў, правілам прыёму абітурыентаў на дадзеную спецыяльнасць тэхнолага-біялагічнага факультэта, ільготным умовам паступлення, якімі карыстаюцца адораныя навучэнцы, што праявілі сябе на абласным і заключным турах Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, асаблівасцям здачы профільнага іспыту “Творчасць”, які прадугледжвае на выбар абітурыента малюнак альбо чарчэнне і інш.

 

Дадатковая інфармацыя