Дзень адчыненых дзвярэй у інтэрнаце № 3

Дзень адчыненых дзвярэй у інтэрнаце № 3

28-01

21 сакавіка 2018 года ў інтэрнаце № 3 сіламі студэнцкага самакіравання быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй з мэтай наладжвання ўзаемадзеяння пражываючых у інтэрнаце з адміністрацыяй універсітэта, умацавання сувязей з грамадскімі арганізацыямі і пражываючымі ў іншых інтэрнатах.

На мерапрыемстве прысутнічалі: рэктар універсітэта, адміністрацыя факультэтаў, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў і інтэрнатаў, студэнцкі актыў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі туркменскага зямляцтва расказалі гасцям аб гісторыі і традыцыях свята Наўруз, якое народ Туркменістана адзначае 21 сакавіка.

Культурны сектар, які адказвае за правядзенне мерапрыемстваў у інтэрнаце, падрыхтаваў міні-канцэрт “Таленты інтэрната”.

На чацвёртым паверсе гасцей пазнаёмілі са спартыўным жыццём інтэрната, дзе кожны жадаючы мог пагуляць у тэніс, пазаймацца са скакалкай, прыняць удзел у занятках па шэйпінгу. Завяршыўся дзень святочным чаяваннем і абмеркаваннем планаў на будучыню.

 

Дадатковая інфармацыя