Адкрыты дыялог “Моладзь і выбары. Формула адказнасці”

Адкрыты дыялог “Моладзь і выбары. Формула адказнасці”

16-1

18 лютага 2018 года ў краіне адбудуцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. Выбары – гэта важная палітычная падзея, ад вынікаў якой залежыць сацыяльны свет і стабільнасць у грамадстве.

Прымеркаваны да гэтай падзеі, 13 лютага 2018 года ва ўніверсітэце адбыўся адкрыты дыялог на тэму “Моладзь і выбары. Формула адказнасці”. У ролі спікера перад маладзёжнай аўдыторыяй выступала Казакевіч Ганна Паўлаўна – першы сакратар Мазырскай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, дэпутат Мазырскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.

У якасці экспертаў на мерапрыемстве прысутнічалі: Шчур Сяргей Мікалаевіч – прарэктар па выхаваўчай рабоце; Чуманевіч Алеся Сцяпанаўна – намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, дэпутат Мазырскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання; Грамовіч Дар’я Вячаславаўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта; Мацвеева Святлана Васільеўна – начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю ўніверсітэта.

Ці лёгка быць дэпутатам, ці неабходна балаціравацца ў дэпутаты маладым людзям ва ўзросце ад 25 да 30 год, як уяўляе сабе моладзь ідэальнага кандыдата ў дэпутаты, як бачаць сваю работу ў ролі дэпутатаў сённяшнія кандыдаты, колькі сілы, часу і сродкаў яны плануюць выдаткоўваць на работу ў выбарчых акругах, калі стануць дэпутатамі… Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся з моладдзю ў ходзе адкрытага дыялогу.

Сёння мы – паўнапраўныя ўдзельнікі палітычнага жыцця краіны і наш голас важны і патрэбны!

16-2 16-3
 

Дадатковая інфармацыя