Семінар-вучоба для студэнтаў-назіральнікаў

Семінар-вучоба для студэнтаў-назіральнікаў

14-2

12 лютага ва ўніверсітэце адбыўся семінар-вучоба са студэнтамі, якія прымуць непасрэдны ўдзел у выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання ў якасці назіральнікаў на ўсіх выбарчых участках нашага горада.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. падкрэсліла важнасць грамадскага кантролю з боку назіральнікаў для забеспячэння чысціні і празрыстасці выбараў.

В.а. сакратара ПА ГА “БРСМ” Барысенка В. В. падрабязна расказала аб рабоце назіральнікаў у ходзе галасавання на выбарах. 43 студэнты, члены ГА “БРСМ”, былі вылучаны для работы назіральнікамі на выбарах, кожны з іх мае актыўную жыццёвую пазіцыю.

 
14-1 14-3

Дадатковая інфармацыя