Метадычны семінар на тэму “Узаемадзеянне сярэдняй і вышэйшай школы ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”

Метадычны семінар на тэму “Узаемадзеянне сярэдняй і вышэйшай школы ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”

28-17

 

23 снежня 2017 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра” быў праведзены метадычны семінар на тэму “Узаемадзеянне сярэдняй і вышэйшай школы ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”. У арганізацыі і правядзенні семінара прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, а таксама настаўнікі фізічнай культуры.

Праграма семінара (спампаваць)

З прывітальным словам выступіла загадчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін, доктар педагагічных навук, дацэнт Зайцава Надзея Уладзіміраўна, якая адзначыла, што дзякуючы кіраўніцтву вну, ва ўніверсітэце пабудавана эфектыўная сістэма падрыхтоўкі студэнтаў-спартсменаў, якая дазваляе ім атрымліваць вышэйшую адукацыю ўніверсітэцкага тыпу і дасягаць высокіх спартыўных вынікаў.

 

 

 

 

Пекуза К.П.,

Вягера Н.М.,

метадыст вучэбна-метадычнага  

кабінета Аддзела адукацыі, спорту

і турызму Мазырскага райвыканкама

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»

 

 

Васілевіч А.В., старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – прадстаўленне студэнтаў-спартсменаў факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

Глебава Л.А., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

 

Барысок А.А., старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – анкетаванне

 

 

 

Старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Н.М.

“Дзейнасць факультэта фізічнай культуры ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя”

 

У ходзе семінара быў праведзены майстар-клас па пілатэсе

 

Выступленне студэнтаў-спартсменаў факультэта фізічнай культуры Установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”

1. Дайнека Станіслаў, МСМК па веславанні на байдарках і каноэ, чэмпіён Юнацкіх Алімпійскіх Гульняў, чэмпіён Еўропы

2. Разуменка Дзяніс, МСМК па веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр Першынства свету

3. Смалянік Кірыл, МСМК па веславанні на байдарках і каноэ, чэмпіён Еўропы

4. Літвінаў Уладзіслаў, МСМК па веславанні на байдарках і каноэ, чэмпіён Еўропы

5. Новак Антон, МС па веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр Першынства Еўропы

6. Няволін Валерый, МС па веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр Першынства Еўропы

7. Белавус Уладзіслаў, МС па веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр Першынства Еўропы.

 

Затым удзельнікі семінара прайшлі ў спартыўную залу, дзе майстар-клас “Тэхнічныя элементы баскетбола” паказаў настаўнік вышэйшай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра” Гусак С.П.

Таварыская сустрэча

па баскетболе сярод змешаных каманд

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя