Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

08-02-0

20 снежня 2017 года на базе Ідэалагічнага цэнтра з мэтай азнаямлення з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь быў праведзены інфармацыйны семінар для студэнтаў “Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь”. У семінары прынялі ўдзел студэнты, якія знаходзяцца на ўліку ў банку дадзеных адоранай моладзі, імянныя стыпендыяты і студэнцкі актыў універсітэта. 

Удзельнікаў мерапрыемства прывітала С.В. Мацвеева, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю. На слайд-прэзентацыі студэнты бачылі сваіх выкладчыкаў, якія ў мінулым уваходзілі ў склад адоранай моладзі, а сёння з’яўляюцца кандыдатамі навук, дацэнтамі.

Пазнаваўчую слайд-прэзентацыю “Моладзь і навука – крок у будучыню” падрыхтавала старшыня студэнцкай навуковай супольнасці, кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.В. Кавалёва. Старшыня прафкама студэнтаў універсітэта В.В. Струкаў расказаў пра асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнай абароны студэнтаў.

Падводзячы вынікі семінара, загадчык аспірантуры Г.В. Юдзянкова пажадала студэнтам далейшых творчых поспехаў, яркіх перамог у конкурсах, алімпіядах і фестывалях, а таксама энергіі, жадання і сіл для рэалізацыі сваіх самых смелых ініцыятыў.

Дадатковая інфармацыя