Сумеснае пасяджэнне кафедры беларускай і рускай філалогіі і яе філіялаў

Сумеснае пасяджэнне кафедры беларускай і рускай філалогіі і яе філіялаў

9-11-5

 

28 снежня 2017 года адбылося сумеснае пасяджэнне кафедры беларускай і рускай філалогіі і двух філіялаў кафедры, якія дзейнічаюць на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” (заг. філіяла П.Я. Ахраменка) і ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” (заг. філіяла Т.І. Татарынава). Адбылася зацікаўленая размова аб актуальных праблемах узаемадзеяння вышэйшай і сярэдняй школы ў падрыхтоўцы настаўнікаў-славеснікаў. Выкладчыкі і настаўнікі абмяняліся вопытам правядзення вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы. Карысным было абмеркаванне праблем і перспектыў правядзення педагагічнай практыкі студэнтаў-філолагаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя