Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі профільнай групы педагагічнай накіраванасці

Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі профільнай групы педагагічнай накіраванасці

 

19-6-116 снежня2017 года студэнты фізіка-інжынернага факультэта пад кіраўніцтвам дэкана факультэта Кавальчук І.М., намесніка дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Собалевай І.Г., дацэнта кафедры фізікі і матэматыкі Яфрэмавай М.І. правялі прафарыентацыйную сустрэчу на базе ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Калінкавічы” з выпускнікамі 2018 года школ г. Калінкавічы, якія наведваюць міжшкольны факультатыў педагагічнай накіраванасці.

 

У сярэдняй школе № 7 г. Калінкавічы арганізавана работа міжшкольнага факультатыва для навучэнцаў 10–11 класаў Калінкавіцкага раёна з вывучэннем курса прафесійнай накіраванасці “Уводзіны ў педагагічную дзейнасць”. Дэкан факультэта Кавальчук Інэса Мікалаеўна азнаёміла навучэнцаў міжшкольнага факультатыва з парадкам прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання адукацыі па педагагічным спецыяльнасцям асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах педагагічнага накірунку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Для будучых абітурыентаў былі раскрыты прэстыжныя бакі кожнай спецыяльнасці педагагічнага профілю, звярталася ўвага выпускнікоў школ на забеспячэнне іх інтэрнатам, на магчымасці займацца спортам і мастацкай самадзейнасцю ў вну, а таксама аналізаваліся актуальныя пытанні іх навучання. Навучэнцам былі прадастаўлены мультымедыйныя прэзентацыі і буклеты з інфармацыяй аб спецыяльнасцях МДПУ імя І.П. Шамякіна.

 

На мерапрыемстве студэнты трэцяга курса Цык Анастасія і Чагаеў Яўген расказалі старшакласнікам аб гісторыі фізіка-інжынернага факультэта МДПУ імя І.П. Шамякіна, аб навуковых школах, якія функцыянуюць на факультэце, аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ва ўніверсітэце, прахадных балах, магчымасцях і перспектывах працаўладкавання.

 

Студэнты фізіка-інжынернага факультэта Маскальчук Аліна, Нікіфараў Андрэй, Жук Марына, Гайкевіч Алена, Румянцаў Вадзім, Боскін Дзмітрый, Сыцько Ірына, Хамутоўская Дыяна, Палітунова Ніна, Тамашэвіч Максім падрыхтавалі і паказалі канцэртную праграму. Зала з радасцю падтрымлівала вакалістаў Ляшука Андрэя, Палын Ганну, Захараву Крысціну, усе песні выконваліся разам з бурнымі авацыямі. Добра былі ўспрыняты і гумарыстычныя сцэнкі на студэнцкую тэматыку “Тры дзяўчыны пад акном” і “Страшны сон выкладчыка”. І, бясспрэчна, фінальная песня “З Новым годам”, выкананая Палын Ганнай, падарыла многа пазітыўных эмоцый і добрага настрою.

Такое яркае мерапрыемства назаўсёды застанецца ў памяці абітурыентаў і прымусіць сур’ёзна задумацца аб паступленні ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна.

  

 

Дадатковая інфармацыя