Рэлігія і навука ў ХХІ стагоддзі: перспектывы дыялогу

Рэлігія і навука ў ХХІ стагоддзі: перспектывы дыялогу

      Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”) прынялі ўдзел у рабоце ХVI Семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, прысвечанага ўзаемадзеянню рэлігіі і навукі на сучасным этапе развіцця грамадства, распрацоўцы метадалагічных і метадычных асноў выкарыстання вопыту хрысціянскай педагогікі ў сучасным адукацыйным працэсе. Тэмамі дакладаў нашых студэнтаў былі пытанні вывучэння педагагічнай спадчыны ўсходнеславянскіх асветнікаў, актуальных накірункаў гісторыка-краязнаўчай работы, фарміравання маральнай культуры сучаснай моладзі і інш. Выступленні ўсіх нашых удзельнікаў семінара (Прыбыш Мікалай, Цупа Арсень, Шырко Аляксандр, Ядчанка Галіна, Белавус Дзмітрый) адзначаны дыпломамі і граматамі.

 

Для гасцей семінара была арганізавана цікавая культурная праграма. У прыватнасці, – экскурсія па Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры, у ходзе якой студэнты наведалі Трохасветніцкі храм, Успенскі сабор, Крыжаўздзвіжанскую царкву і Мікольскую царкву. У Мікольскай царкве студэнты змаглі не толькі ўбачыць, але і дакрануцца да арыгінала Жыровіцкай іконы Божай Маці, у Крыжаўздзвіжанскай царкве даведаліся пра распаўсюджаны ў ХVIII ст. абрад, які сімвалізаваў паломніцтва ў Ерусалім, убачылі копію Святой лесвіцы, якая знаходзіцца ў Латэранскай базіліцы Св. Іаана ў Рыме, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння аднанефнага храма-кальварыя.

Заведующий кафедрой истории
и обществоведческих дисциплин

Л.В. Гавриловец

Дадатковая інфармацыя