Еўразійскі навуковы форум “Інтэграцыя навукі і адукацыі як аснова эвалюцыі Еўразійскага эканамічнага саюза”

Еўразійскі навуковы форум “Інтэграцыя навукі і адукацыі як аснова эвалюцыі Еўразійскага эканамічнага саюза”

12-1--118 снежня 2017 года выкладчыкі, студэнты і магістранты нашага ўніверсітэта прынялі ан-лайн удзел у пленарным пасяджэнні Еўразійскага навуковага форума, які праходзіў у горадзе Санкт-Пецярбург на базе Расійска-Кітайскага бізнес-парка (Расійская Федэрацыя) і быў прысвечаны праблеме інтэграцыі навукі і адукацыі як асновы эвалюцыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі Санкт-Пецярбургскі навуковы цэнтр Расійскай  Акадэміі навук, Навуковы Савет Расійскай Акадэміі навук па комплексных праблемах Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, мадэрнізацыі, канкурэнтаздольнасці і ўстойлівага развіцця, Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭс.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і арганізатараў форума ад нашага ўніверсітэта звярнулася дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Калеснічэнка Алена Аляксееўна, якая ў сваім выступленні адзначыла, што Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ва ўсіх інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы і з’яўляецца адной з першых краін-партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюза, а навукова-адукацыйнае супрацоўніцтва паміж вну і вучонымі нашых краін з’яўляецца важнай сферай інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Таксама Алена Аляксееўна адзначыла, што адукацыя і навука сёння адыгрываюць ключавую ролю ў эканамічным і культурным развіцці сучаснага грамадства, яго духоўна-маральнай кансалідацыі.

Еўразійскі навуковы форум з’яўляецца важнай міжнароднай пляцоўкай для прафесійных зносінаў выкладчыкаў адукацыйных устаноў еўразійскіх дзяржаў, навукова-даследчых і іншых арганізацый, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і бізнесу. Зборнікі навуковых работ, што выдаюцца па выніках правядзення форума, прадастаўляюць унікальную магчымасць вучоным нашых краін абменьвацца вопытам і азнаёміцца з вынікамі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.

12-1--12

 

 

Дадатковая інфармацыя