Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняла ўдзел у ІІ З’ездзе вучоных Беларусі

Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняла ўдзел у ІІ З’ездзе вучоных Беларусі

12–13 снежня ў Мінску адбыўся ІІ З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь.

Наш універсітэт прадстаўлялі: В.М. Наўныка, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; У.С. Савенка, доктар тэхнічных навук, прафесар; В.В. Шапялевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; Г.У. Кулак, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; В.В. Шур, доктар філалагічных навук, прафесар; А.Ю. Гумінская, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт; А.М. Аўсіюк, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Г.В. Юдзянкова, кандыдат філалагічных навук; А.В. Макарэвіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

У буйнейшым навуковым форуме прыняло ўдзел больш за 2,6 тыс. чалавек – дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень работы з’езду дэлегаты і запрошаныя працавалі на дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным накірункам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Работа секцый прайшла ў арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ўстаноў. На з’ездзе працавалі секцыі:

– “Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні” (месца правядзення – Інстытут фізікі НАН);

– “Тэхнічныя навукі – Індустрыя 4.0” (БНТУ);

– “Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне” (БДУ);

– “Сучасныя біятэхналогіі” (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН);

– “Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі” (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі);

– “Айчынная гуманітарыстыка – грамадству” (Прэзідыум НАН Беларусі);

– “Інавацыйны аграпрамысловы комплекс” (НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі);

– “Моладзь і новыя гарызонты навукі” (Ліцэй БДУ);

– “Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе” (Прэзідыум НАН Беларусі).

Пленарнае пасяджэнне З’езду адбылося 13 снежня. У рабоце пленарнага пасяджэння прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Вітаючы ўдзельнікаў вышэйшага інтэлектуальнага форума краіны, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падобныя мерапрыемствы павінны праводзіцца часцей, паколькі перад Беларуссю стаяць амбіцыйныя мэты, рэалізаваць якія без навукі немагчыма.

“У сучасным свеце навука – важнейшы фактар прагрэсу. Мы гэта добра разумеем, іменна таму пастаянна надаем увагу дынамічнаму развіццю дадзенай сферы. 10 год таму на І З’ездзе вучоных прадстаўнікі навуковага супольніцтва краіны ўпершыню сабраліся разам, каб абмеркаваць стан, надзённыя праблемы айчыннай навукі, пазначыць шляхі развіцця, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Ужо тады магістральным накірункам мы вызначылі яе прыкладны характар. На гэта накіраваны як акадэмічныя і галіновыя, так і вузаўскія навуковыя структуры”.

Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што менавіта навуковы асяродак фарміруе эліту беларускага грамадства, як і ў любой іншай дзяржаве: “Вы, вучоныя, без перабольшвання, уяўляеце сабой інтэлектуальную вяршыню нацыі. І калі вам паддаюцца новыя вяршыні, я як кіраўнік дзяржавы шчыра захапляюся гэтым. Нам ёсць чым ганарыцца. У Беларусі працуюць вучоныя з імёнамі сусветнай значнасці. Ваш талент, невычарпальная энергія, вопыт і веды служаць  дабрабыту беларускага народа і нашай суверэннай дзяржавы”.

На думку Прэзідэнта, нязменнай з’яўляецца галоўная задача – павышэнне навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны і паскарэнне ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі распрацовак вучоных.

“Менавіта таму было прынята рашэнне аб’явіць 2017 год Годам навукі. Паводле задумы, гэта павінна было актывізаваць навуковае супольніцтва і надаць вялікую дынаміку інавацыйнаму развіццю. Зараз мы можам аб’ектыўна і ўсебакова ацаніць яго вынікі, рэальны стан спраў у навуцы і прыняць ключавыя рашэнні па павышэнні яе эфектыўнасці”, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Падчас З’езду было прэзентавана ўнікальнае выданне – кніга “Вучоныя, якія праславілі Беларусь”. У ёй апавядаецца аб больш чым 150 выдатных дзеячах беларускай навукі. Кніга была падрыхтавана і выдадзена ў Год навукі.

Ключавым дакументам, вынесеным на ІІ З’ездзе вучоных Беларусі, стаў праект стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018–2040”. У стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканальвання навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу накірункаў. Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВВП павінна скласці 3%, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак – 30% у агульным аб’ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі – 10%. У агульным аб’ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25% будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Правядзенне З’езду стала выніковым мерапрыемствам Года Навукі. На З’ездзе вызначаны актуальныя задачы і накірункі развіцця навуковай сферы, якія маюць доўгатэрміновы характар, у тым ліку пашырэнне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інтэграцыя айчыннай навукі ў сусветную навуковую прастору, выпрацаваны канцэпцыя доўгатэрміновай навукова-інавацыйнай бяспекі краіны і генеральная стратэгія развіцця і павышэння ролі айчыннай навукі ў эканоміцы, яе узаемадзеяння з рэальным сектарам, фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і паступальнай рэалізацыі мадэлі эканомікі ведаў у Беларусі.

 

Г.В. Юдзянкова, старшыня савета маладых вучоных універсітэта

Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы  www.belta.by

А.В.Юденкова, председатель совета молодых ученых университета

При подготовке статьи использованы материалы www.belta.by

Дадатковая інфармацыя