Конкурс на лепшы валанцёрскі атрад

Конкурс на лепшы валанцёрскі атрад

Да Міжнароднага дня валанцёра 5 снежня 2017 года на базе Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна адбыўся конкурс “Лепшы валанцёрскі атрад”, мэтай якога стала аб’яднанне валанцёрскіх атрадаў універсітэта і прапаганда здаровага ладу жыцця праз арганізацыю культурнага вольнага часу, актыўнага і карыснага адпачынку, планаванне дзейнасці валанцёраў на год.

У мерапрыемстве прымала ўдзел пяць валанцёрскіх атрадаў усіх факультэтаў. Удзельнічалі як пачынаючыя валанцёрскія атрады, так і тыя, якія мелі вопыт у рэалізацыі добраахвотніцкіх праектаў.

На адкрыцці конкурсу да юных валанцёраў звярнулася Казакевіч Ганна Паўлаўна, Першы сакратар Мазырскага раённага камітэту ГА БРСМ. Увазе ўдзельнікаў і гасцей конкурсу былі прадстаўлены відэапрэзентацыі “Валанцёрскія справы ў фотааб’ектыве”, якія расказалі аб асноўных накірунках валанцёрскай дзейнасці факультэтаў. Факультэтамі ўніверсітэта былі прадстаўлены наступныя валанцёрскія атрады: факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі – “Світанне”, філалагічны факультэт – “Благадар”, тэхнолага-біялагічны факультэт – “Новае пакаленне”, фізіка-інжынерны факультэт – “Млечны шлях” і факультэт фізічнай культуры – “Добрыя людзі”. Студэнты расказалі пра акцыі і мерапрыемствы, якія былі праведзены, а таксама пра формы і спосабы ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі ў працэсе валанцёрскай дзейнасці. Прымалі вельмі актыўны ўдзел у выкананні заданняў конкурсу: здзіўлялі сваім аратарскім майстэрствам, спявалі, танцавалі.

Традыцыйна на конкурсе валанцёрскім атрадам былі ўручаны Дыпломы і Лісты падзякі за актыўную жыццёвую пазіцыю, паспяховую рэалізацыю валанцёрскіх праектаў і надзейнае супрацоўніцтва ў добраахвотніцкай сферы.

Напрыканцы конкурсу ўсе прынялі ўдзел у масавым выкананні Гімна валанцёраў.

 

Неабходна сказаць усім вялікі дзякуй за ўдзел у конкурсе! Твары дабро, і яно да цябе вернецца!

Дадатковая інфармацыя