Творчае супрацоўніцтва ўніверсітэта з “Беларускім саюзам мастакоў”

Творчае супрацоўніцтва ўніверсітэта з “Беларускім саюзам мастакоў”

1-12-126

29.11.2017 у Палацы мастацтваў г. Мінска адбылося пасяджэнне Савета ГА “Беларускі саюз мастакоў”, у якім прымала ўдзел асістэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта А.А. Клеўжыц, член ГА “Беларускі саюз мастакоў”. Дадзенае аб’яднанне пад кіраўніцтвам старшыні Р.С. Сітніцы займаецца развіццём беларускага выяўленчага мастацтва, стварэннем і захаваннем нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей.

Выкладчыкі выяўленчага мастацтва тэхнолага-біялагічнага факультэта рэгулярна прымаюць удзел у рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставах, якія праводзяцца саюзам мастакоў. Пад іх кіраўніцтвам у выставах прымаюць удзел таксама студэнты факультэта спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”. Такое творчае супрацоўніцтва са сталічнымі мастакамі важнае для далейшага развіцця прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў.

 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя