Трыумф МДПУ імя І.П. Шамякіна ў Гомелі! Ян Кавалёў – “Студэнт года 2017”!

Трыумф МДПУ імя І.П. Шамякіна ў Гомелі! Ян Кавалёў – “Студэнт года 2017”!

17-1-1

16 лістапада ў Гомельскім гарадскім тэатры моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года 2017”. УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўляў студэнт філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, актывіст ПА ГА “БРСМ”, таленавіты, артыстычны, крэатыўны, інтэлектуальны Ян Кавалёў.

Усяго ў конкурсе прымала ўдзел 6 студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Гомельскай вобласці (студэнты пяці з якіх прадстаўлялі гомельскія ўніверсітэты). Журы ацэньвала намінантаў па розных крытэрыях у ходзе конкурсных выпрабаванняў: конкурс самапрэзентацыі “Я – студэнт сваёй краіны!”; інтэлектуальны конкурс “Розум – мой галоўны капітал!”; творчы конкурс “Беларусь – крыніца натхнення”; партфоліа “Ад лініі старту – наперад!”; відэаролік “Я студэнт!”. Кожны з прэтэндэнтаў на тытул годна прадставіў сябе і сваю вну. Выступленне Яна адрознівалася прафесіяналізмам, педагагічным тактам, крэатывам, высокім узроўнем сцэнічнай культуры і выканальніцкага майстэрства. Сапраўды трыумфальным стаў творчы нумар Кавалёва, які завяршаў усю конкурсную праграму і належным чынам быў ацэнены не толькі членамі журы, але і гледачамі ў зале.

Віншуем Яна Кавалёва з заслужанай перамогай і прысуджэннем тытула “Студэнт года 2017”!

Выказваем вялікую ўдзячнасць за падтрымку і аказаную дапамогу ў арганізацыі падрыхтоўкі да конкурсу дэкану філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М., намесніку дэкана па вучэбнай рабоце Гуцко І.М., намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор І.Л., сакратару ПА ГА “БРСМ” з правамі РК УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Барысенка В.В., а таксама ўсім выкладчыкам і студэнтам філалагічнага факультэта.

Жадаем поспеху на фінале рэспубліканскага конкурсу ў Мінску!

 

 

Куратар 3 курса 1 групы

філалагічнага факультэта

спец. “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”

Шэцка Ларыса Міхайлаўна

Дадатковая інфармацыя