“Куратар года – 2017”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.10.2017 06:47
Удзельнікі конкурсу дзяліліся вопытам сваёй работы, стварыўшы партфоліа, у якім былі прадстаўлены дасягненні, узнагароды, публікацыі, аўтарскія праграмы, метадычныя і практычныя распрацоўкі, метадычная капілка, план ідэалагічнай і выхаваўчай работы куратара вучэбнай групы на 2016/2017 навучальны год, журнал куратара вучэбнай групы, праект па выхаваўчай рабоце і яго прэзентацыя. Таксама куратары прадаставілі свае вынікі ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і семінарах. Завяршальным этапам конкурсу стаў створаны студэнтамі групы відэаролік на 4–5 хвілін “Наш куратар самы лепшы”.
Вызначыць лепшага куратара – дастаткова цяжкая задача для журы. Але члены журы пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце Шчура С.М. справіліся з гэтай задачай.
Пераможцай конкурсу стала Сергушкова Вольга Уладзіміраўна, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі (філалагічны факультэт), якая атрымала званне “Куратар года – 2017”. Дыплом ІІ ступені быў уручаны старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Наталлі Фёдараўне (факультэт фізічнай культуры). Дыплом ІІІ ступені атрымала намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце фізіка-інжынернага факультэта Собалева Тэрэса Генрыхаўна (фізіка-інжынерны факультэт).
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 19.10.2017 года на Каардынацыйным савеце па справах моладзі і выхаваўчай рабоце, дзе куратары атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў універсітэта. Мы ўдзячныя ўсім куратарам, якія прынялі ўдзел у конкурсе і віншуем пераможцаў!