“Настаўнікамі славіцца зямля…”: сустрэча студэнтаў з ветэранамі педагагічнай працы на філалагічным факультэце

“Настаўнікамі славіцца зямля…”: сустрэча студэнтаў з ветэранамі педагагічнай працы на філалагічным факультэце

06-2-1

Ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” значнае месца надаецца выкананню дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны ветэранаў педагагічнай працы.

У Дзень настаўніка на філалагічным факультэце было арганізавана ўшанаванне нашых ганаровых ветэранаў. На сустрэчу былі запрошаны прафесар Шур В.В., дацэнты Кацапаў Л.А., Малюк А.К., Ісмайлава Л.В., Жураўская Л.В., Нуждзіна Т.С., Маслоўскі З.С., ст. выкладчыкі Нікіціна Т.А., Барысевіч А.П. і інш.

Кіраўнікі факультэта – дэкан Сымановіч Т.М., намеснікі дэкана Судзібор І.Л., Лобан М.Г. – цёпла прывіталі тых, хто ўнёс вялікі ўклад у станаўленне факультэта. Студэнты арганізавалі віншавальную акцыю для ветэранаў, уручылі кветкі, прачыталі вершы. Прафкам студэнтаў арганізаваў салодкі стол.

Пасля гэтага ветэраны былі запрошаны на святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, дзе рэктар універсітэта Валетаў В.В. падзякаваў ветэранам за іх шматгадовую працу, за ўклад у станаўленне выхаваўчай, вучэбнай, навуковай работы ўстановы, падкрэсліўшы важнасць непарыўнай сувязі паміж педагагічнымі пакаленнямі ўніверсітэта.

З Днём настаўніка, дарагія нашы ветэраны!

 

06-2-2

 

Жураўская Л.В.,

старшыня савета ветэранаў УА МДПУ

імя І.П. Шамякіна

Дадатковая інфармацыя