Юны даследчык

Юны даследчык

03-4-3

28 верасня ў рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума навучэнцаў школ, ліцэяў і каледжаў на тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся арганізаваны кафедрай педагогікі і псіхалогіі брэйн-рынг “Юны даследчык”. Мерапрыемства выклікала актыўны інтарэс і масу пазітыўных эмоцый не толькі ў непасрэдных удзельнікаў інтэлектуальна-развіваючай гульні, але і ў гледачоў. Вядучая брэйн-рынга – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Галіна Уладзіміраўна Болбас – падрыхтавала для каманд разнастайныя конкурсныя заданні, якія развіваюць логіку, творчыя здольнасці, мысленне, дзейнасць і прэзентатыўнасць.

У якасці журы выступілі магістранты другога года навучання спецыяльнасці “Адукацыйны менеджмент”. Чатыры зборныя каманды, якія складаліся з навучэнцаў 10–11 класаў ДУА “Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй”, ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, навучэнцаў педагагічных класаў ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра”, уразілі пачуццём гумару, крэатыўнасцю рашэнняў прапанаваных праблем, уменнямі працаваць у камандах і генерыраваць ідэі.

29 верасня І Палескі адукацыйны і навуковы форум навучэнцаў школ, ліцэяў і каледжаў “Юны даследчык” сустрэў гасцей выставамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Псіхалагічная інтэрактыўная пляцоўка, арганізаваная старшымі выкладчыкамі кафедры педагогікі і псіхалогіі А.П. Дыгун, Л.В. Цалка, А.С. Мураўёвай і студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”, прадастаўляла ўдзельнікам форума розныя варыянты экспрэс-тэставання псіхалагічнага стану і псіхічных характарыстык асобы праз малюнкавыя, бланкавыя, гульнёвыя і ан-лайн тэсты. Асаблівы інтарэс выклікала дэманстрацыя “Псіхалагічных прытчаў”.

Выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі былі радыя бачыць ва ўніверсітэце такую вялікую колькасць навучэнцаў школ, якія цікавяцца навуковай дзейнасцю. Спадзяемся, што форум стане традыцыйным.

Заведующий кафедрой педагогики и психологии,

кандидат педагогических наук, доцент

Т.В.Палиева

Дадатковая інфармацыя