Незабывальныя ўражанні лета

Незабывальныя ўражанні лета

Студэнты філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”) прынялі ўдзел у Рэспубліканскім злёце праваслаўнай моладзі, які адбыўся ў аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Праграма злёту ўключала ў сябе шэраг цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх – квэст “Таямніцы Нясвіжа”, дыскусія “Мужнасць і жаноцкасць – іх разуменне ў сучасным свеце” і інш.

Вялікі інтарэс у студэнцкай моладзі выклікала сустрэча з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, у ходзе якой абмяркоўваліся праблемы духоўнага развіцця сучаснай моладзі, сямейнага і патрыятычнага выхавання.

 


Дадатковая інфармацыя