Працоўная восень філфака

Працоўная восень філфака

14-09-12

12.09.17 – 13.09.17 студэнты сельгасатрада “Дрыгавічы” філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” накіраваліся на сельгасработы ў Мазырскую гароднінную фабрыку (в. Каменка). Кіраўнік сельгасатрада – ст. выкладчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Кур’ян З.С. Весела і дружна працавалі студэнты на прыбіранні морквы. Ураджай у гэтым годзе добры, пагэтаму студэнты хутка і спрытна спраўляліся з працай. Плячом да пляча працавалі студэнты-беларусы і студэнты з ліку замежных грамадзян. Добрая праца сельгасатрада была адзначана ўдзячнасцю галоўнага агранома гаспадаркі.

Дзякуем за працу!

Дадатковая інфармацыя