Дзень ведаў ва ўніверсітэце

Дзень ведаў ва ўніверсітэце

04-1-1

У першую вераснёўскую раніцу Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна гасцінна расчыніў дзверы для новага пакалення студэнтаў.

 

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Васільевіч Валетаў. Павіншаваў педагагічны калектыў і студэнтаў з пачаткам навучальнага года, пажадаў усім прысутным паспяховай і плённай працы, заклікаў студэнтаў актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці ўніверсітэта.

 

Віншаванні, пажаданні і словы падтрымкі прагучалі з вуснаў ганаровых гасцей: старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў С.А. Гваздзя, протаіерэя, пробашча храма Сергія Раданежскага айца Генадзя Несцярэні.

 

Ва ўрачыстай абстаноўцы граматамі Мазырскага раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Гаравы Вячаслаў Аляксандравіч і начальнік аддзела Міжнародных сувязей Дубадзел Вольга Аляксандраўна.

 

Паводле традыцыі, першакурснікам былі ўручаны сімвалы студэнцкага жыцця: Ключ ведаў і Студэнцкі білет. Студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Марыя Краўчук, якая набрала найбольшую колькасць балаў – 373 – па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, прыняла гэтыя сімвалы студэнцкага жыцця з рук выпускніцы філалагічнага факультэта 2017 года, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Каласоўскай Ілоны. Ад імя ўсіх першакурснікаў паабяцала з гонарам несці высокае званне “Студэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Пятровіча Шамякіна”.

 

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прыміце самыя добрыя і сардэчныя віншаванні з Днём ведаў! Няхай новы 2017–2018 навучальны год будзе насычаны вучэбнымі клопатамі, настойлівасцю, творчымі поспехамі і дасягненнямі, а кожны навучальны дзень – імкненнем да поспеху, новымі адкрыццямі і перспектывамі!

 

Дадатковая інфармацыя