З павагай да вядучых вучоных універсітэта

З павагай да вядучых вучоных універсітэта

04-07-02

Беларуская навука адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця на аснове ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у рэальны сектар эканомікі. 23 снежня 2016 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 481 “Пра аб’яўленне 2017 года Годам навукі”. Указ прыняты з мэтай павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны; стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу; фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

30 чэрвеня 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося ўрачыстае адкрыццё стэнда “Навука – адукацыі”, прысвечанага вядучым вучоным універсітэта, якія ўнеслі прыкметны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і краіны. На стэндзе прадстаўлены дасягненні вядучых вучоных універсітэта ў галіне навукі і адукацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты, студэнты і госці ўніверсітэта.

 

 

Ганаровае права адкрыцця стэнда навуковых дасягненняў вучоных універсітэта “Навука – адукацыі” было прадастаўлена рэктару УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Заслужанаму работніку адукацыі, доктару біялагічных навук, прафесару Валянціну Васільевічу Валетаву. У сваім прывітальным слове рэктар акцэнтаваў увагу на тым, што фундаментальная навука павінна быць практыка-арыентаванай і інтэгравацца з адукацыяй. Правядзенне падобных мерапрыемстваў з’яўляецца сімвалам прызнання дасягненняў у галіне навукі і адукацыі, а таксама адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў.

На ўрачыстым адкрыцці стэнда выступіў прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Валерый Мікалаевіч Наўныка, які адзначыў, што 30 чэрвеня – значны дзень для нашага ўніверсітэта. Менавіта 30 чэрвеня 2011 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна была акрэдытавана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на статус навуковай арганізацыі, што ўскладае пэўныя абавязкі для падтрыманне адпаведнага ўзроўню і якасці ажыццяўлення навукова-даследчай дзейнасці. Сёння ва ўніверсітэце працуе калі 200 выкладчыкаў, палова з якіх мае вучоныя ступені і званні. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта ў апошнія гады зніжаецца, што адкрывае цудоўныя перспектывы развіцця ўніверсітэта ў галіне навукі і адукацыі.

 

 04-07-01

Дадатковая інфармацыя