“Філалагічны факультэт – школа”: новыя аспекты супрацоўніцтва

“Філалагічны факультэт – школа”: новыя аспекты супрацоўніцтва

  На філалагічным факультэце існуюць даўнія традыцыі ўзаемадзеяння і творчага супрацоўніцтва з установамі адукацыі горада Мазыра. Адным з этапаў забеспячэння пераемнасці “школа – вну” стала ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры беларускай і рускай філалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, у якім прынялі ўдзел: дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” Перапечына Н.Ф., дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Кураш С.Б., загадчык кафедры гісторыі і МВГ Сымановіч Т.М., дацэнты кафедры беларускай і рускай філалогіі Татарынава Т.І., Кузьміч У.В., старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Судзібор І.Л., старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мілаш Г.А. Былі разгледжаны асноўныя накірункі і перспектывы супрацоўніцтва філалагічнага факультэта і ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”.

 

  Дадзеная сустрэча не была абмежавана рамкамі адной школы. У зале прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі горада Мазыра. Студэнты і выкладчыкі для прысутных падрыхтавалі прафарыентацыйную акцыю “Мы выбіраем філфак” і літаратурна-адукацыйны праект “Чытаем класіку разам”, у якіх прынялі актыўны ўдзел старшакласнікі школ горада Мазыра. 

 

Запрашаем усіх на філфак!

 

Дадатковая інфармацыя