VII Рэспубліканскі студэнцкі форум

VII Рэспубліканскі студэнцкі форум

12–14 мая студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у VII Рэспубліканскім студэнцкім форуме на базе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А. Сухога. Дадзены форум праходзіць у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы дабрачыннага італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” з 2010 года. Місія, якой прытрымліваюцца арганізатары форума, – аб’яднанне намаганняў італьянскіх сем’яў і беларускіх студэнтаў у рэалізацыі гуманітарных акцый на карысць дзяцей, якія патрабуюць увагі. У гэтым годзе ўдзельнікамі форума стала каля 150 студэнтаў з вну Беларусі.

Адкрылі форум рэктар універсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Іванавіч Цімошын і прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, доктар сацыялагічных навук, прафесар Кірыенка Віктар Васільевіч. З прывітальным словам таксама выступілі прадстаўнікі італьянскай дэлегацыі. Лучана Браконі, член Адміністратыўнага Савета фонду “Дапаможам ім жыць”, куратар праекта “Усынаўленне на адлегласці”, падзякаваў усім удзельнікаў мерапрыемства і адзначыў, што дадзены форум з’яўляецца завяршальным у цыкле праектаў “Дапаможам ім жыць”. Наступны форум, удакладніў ён, будзе арганізаваны ўжо непасрэдна самімі студэнтамі.

У рамках форума быў арганізаваны конкурс “Лепшы студэнт года”, падчас якога студэнты расказалі пра сваю валанцёрскую дзейнасць і прадэманстравалі гледачам відэакліпы аб сваім жыцці, захапленнях, вучобе і рабоце. Наш універсітэт у дадзеным конкурсе прадстаўляў студэнт тэхнолага-біялагічнага факультэта Кулага Міхаіл, які па выніках конкурсу быў узнагароджаны дыпломам 3 ступені.

У гэты ж час у актавай зале ўніверсітэта адбываўся конкурс песні “Голас надзеі”, дзе студэнты-вакалісты прадстаўлялі песні на італьянскай і рускай мовах.

Таксама ў рамках форума быў арганізаваны дабрачынны кірмаш-акцыя “Свята маленства”. Усе здабытыя сродкі ад дадзенай акцыі былі перададзены ў Гомельскі абласны дом дзіцяці.

На працягу трох дзён самыя таленавітыя і актыўныя студэнты Беларусі не толькі ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і акцыях, але і разам бавілі час, праходзілі навучанне на семінарах і знаёміліся з культурнымі і гістарычнымі помнікамі г. Гомеля разам з сябрамі з Італіі.

На закрыцці форума перад гасцямі выступілі прадстаўнікі беларускага і італьянскага бакоў з удзячнасцю і добрымі пажаданнямі ўсім удзельнікам.

Па выніках форума пераможцам конкурсаў “Лепшы студэнт года” і “Голас надзеі” Лучана Браконі ўручыў спецыяльныя падарункі ад фонду “Дапаможам ім жыць” і імянныя стыпендыі студэнтам-дэлегатам беларускіх вну.

Дадатковая інфармацыя