Дыялог пакаленняў

Дыялог пакаленняў

10 мая ў рамках рэспубліканскага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся дыялог пакаленняў на тэму “Героі Мазыршчыны”. Спікерамі на дадзеным мерапрыемстве выступілі аўтары кнігі “Мазыршчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”: Аляксандр Рыгоравіч Бобр (старшыня Мазырскай раённай ветэранскай арганізацыі) і Таццяна Ануфрыеўна Нікіціна (намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі работнікаў універсітэта).

У рамках дыялогу былі асветлены пытанні партызанскага і падпольнага руху нашых землякоў-герояў у гады акупацыі, гора яўрэйскага насельніцтва, а таксама гісторыя абарончых і наступальных аперацый, дзякуючы якім варожыя войскі пакінулі тэрыторыю Мазыршчыны.

Боль вайны немагчыма забыць. Подзвіг нашага народа сапраўды вялікі. Мы павінны жыць, каб памятаць, і памятаць, каб жыць!

Дадатковая інфармацыя