Памяці Яўгена Яўтушэнкі прысвячаецца…
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.05.2017 13:44
Поэт в России – больше, чем поэт.
В ней суждено поэтами рождаться
лишь тем, в ком бродит гордый дух гражданства,
кому уюта нет, покоя нет.
Яркай падзеяй для студэнтаў філфака і навучэнцаў педагагічных класаў школ Палескага рэгіёна стала літаратурная гасціная ««Поэт в России – больше, чем поэт…»: памяці Яўгена Яўтушэнкі прысвячаецца».
1 красавіка 2017 года Яўгена Аляксандравіча Яўтушэнкі не стала пасля цяжкой хваробы. 18 ліпеня 2017 г. яму споўнілася б 85 год, гэтым летам у Маскве планаваўся фестываль з нагоды юбілею майстра слова. Паэт, літаратар, рэжысёр, сцэнарыст, актор, аўтар фундаментальнай анталогіі рускай паэзіі “Строфы стагоддзя”, якая ўключала вершы 875 літаратараў – усё гэта ўвабрала ў сябе кароткае ёмістае слова – ПАЭТ.
Першы зборнік яго вершаў “Разведчыкі будучыні” ўбачыў свет у 1952 г. Тады 18-гадовы паэт быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. За сваё доўгае творчае жыццё Яўген Яўтушэнка выпусціў 62 кнігі вершаў. Ён быў узнагароджаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і Расіі. З імем Яўгена Яўтушэнка звязана цэлая эпоха ў гісторыі рускай літаратуры. Яго любілі і любяць ва ўсім свеце. А мы, беларусы, ганарымся тым, што Яўген Яўтушэнка – наш зямляк. Яго вершы – і наша спадчына. Як гаварыў сам паэт, “у Беларусь мяне прывабліваюць радавыя карані”.
Удзельнікі літаратурнай гасцінай Шырко Ганна, Карпава Ксенія, Максіменка Алёна, Рафальская Валерыя, Отчык Вікторыя, Уласенка Карына прачыталі вершы паэта: «Русская речь», «Свадьбы», «Дай бог!», «Идут белые снеги…». Лірычны раманс на вершы майстра слова выканаў Кузьміч У.В.
Госці і ўдзельнікі літаратурнага праекта бурнымі апладысментамі прывіталі мастацкае слова куміра моладзі 1950–1960-х гг., сімвала рускай паэзіі сярэдзіны ХХ стагоддзя – Яўгена Аляксандравіча Яўтушэнкі.
Паважаныя абітурыенты 2017 года, аматары рускага слова!
Запрашаем Вас на спецыяльнасць “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”!
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце
філалагічнага факультэта
Судзібор І.Л.
Заместитель декана по воспитательной работе
филологического факультета,
Судибор И.Л.