Тыдзень маладзёжнай навукі ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

Тыдзень маладзёжнай навукі ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

26 красавіка 2017 г. у 215 аўдыторыі ў рамках Тыдня маладзёжнай навукі адбылася сустрэча студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта з першым прарэктарам нашага ўніверсітэта, доктарам педагагічных навук, прафесарам Валерыем Сяргеевічам Болбасам.

Гутарка выклікала ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы жывы інтарэс, паколькі прысутныя на ёй студэнты з’яўляюцца распрацоўшчыкамі дыпломных даследаванняў, аўтарамі публікацый, якія прадстаўлены на навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыях, надрукаваны ў навуковых і метадычных выданнях.

Студэнтаў цікавілі розныя аспекты жыццёвага шляху, а таксама прафесійнай і навуковай дзейнасці Валерыя Сяргеевіча: яго дасягненні і мары ў студэнцкія гады, як ён прыйшоў у педагагічную дзейнасць і ў навуку; хто быў для яго аўтарытэтам, у якога ён многаму ў жыцці навучыўся; якія фактары дапамаглі яму дасягнуць пастаўленых у жыцці мэтаў і інш.

Паколькі Валерый Сяргеевіч з’яўляецца вядучым вучоным нашай краіны ў галіне гісторыі педагогікі і адукацыі, у прыватнасці, у сферы этнапедагогікі беларусаў (доктарская дысертацыя В.С. Болбаса выканана на тэму «Этыка-педагагічная думка Беларусі XXVIII стст.: генезіс і пераемнасць развіцця»),  прысутныя праявілі інтарэс да апублікаваных прафесарам работ, прысвечаных гісторыі адукацыі і народнай педагогікі беларусаў і прадстаўленых у аўдыторыі ў рамках рухомай выставы.

І, бясспрэчна, студэнтаў цікавілі парады вядомага вучонага, “рэцэпты” яго прафесійных і навуковых поспехаў, якімі Валерый Сяргеевіч ахвотна падзяліўся з юнымі даследчыкамі.

 

Дадатковая інфармацыя