Навукова-метадычны семінар

Навукова-метадычны семінар

20-04-01

 

19 красавіка на вяслярнай базе адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Адбор і спартыўная арыентацыя ў падрыхтоўцы спартсмена”. 

З прывітальным словам выступіў Клінаў Уладзімір Уладзіміравіч – намеснік дэкана па навуковай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт (УА МДПУ імя І.П. Шамякіна). 

З дакладамі выступілі:

20-04-01   

“Складнікі поспеху ў падрыхтоўцы весляроў на байдарках і каноэ высокай кваліфікацыі”

Шантаровіч Уладзімір Уладзіміравіч, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер зборнай каманды РБ па веславанні на байдарках і каноэ, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін; 

 

 

“Адбор і селекцыя весляроў на байдарках і каноэ на розных этапах шматгадовай падрыхтоўкі”

Скрыганаў Віталь Віктаравіч, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, дырэктар Установы “Мазырская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ”;

 

“Фарміраванне ўстойлівага інтарэсу да заняткаў вяслярным спортам на этапе пачатковай падрыхтоўкі сродкамі камплектавання камандных лодак”

Кулікоўскі Мікалай Дзмітрыевіч, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры, (УА МДПУ імя І.П. Шамякіна).

 

20-04-01

Валетаў Валянцін Васільевіч – рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, звярнуўся да ўдзельнікаў семінара з заключным словам, падзякаваўшы ўсім за актыўны ўдзел у семінары і пажадаўшы поспехаў у далейшай рабоце.

 

У рабоце семінара прынялі ўдзел:

Наўныка Валерый Мікалаевіч – прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;

Шчур Сяргей Мікалаевіч – прарэктар па выхаваўчай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Грачаннікаў Эдуард Яўгенавіч – начальнік навукова-даследчага сектара, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

 

 

 

 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя