Сустрэча пакаленняў вучоных

Сустрэча пакаленняў вучоных

10-02-079 лютага 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася сустрэча вядучых вучоных Беларусі з маладзёжным актывам РГА “Белая Русь” з ліку студэнтаў выпускных курсаў краіны, схільных да навуковай работы.

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася дэманстрацыя значнасці навукі для развіцця грамадства, павышэнне статусу прафесіі вучонага, заахвочванне да навуковай дзейнасці моладзі.

Ад нашага ўніверсітэта дэлегатамі на сустрэчу былі абраны студэнты і магістранты, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці вну і маюць высокія паказчыкі паспяховасці: Клімовіч Яна (ФФ), Лугоўская Таццяна (ФДіПА), Міцура Уладзіслаў (ФФК), Вусава Юлія (магістрант, ТБФ), Шышова Ганна (магістрант, ФІФ). Кіраўнік групы – старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, магістр псіхалагічных навук Карповіч І.А.

У гэты дзень у Акадэміі навук было шматлюдна. На пленарным пасяджэнні ў Вялікай зале прысутнічала 430 прадстаўнікоў вну рэспублікі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся старшыня Прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч і старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч.

Планам мерапрыемства было прадугледжана выступленне вядучых вучоных НАН Беларусі: А.В. Кільчэўскага, В.Ф. Логінава, С.А. Усанава, В.Я. Агабекава, А.А. Міхалевіч.

Слова таксама было прадстаўлена маладым вучоным акадэміі. З дакладам “Аб дзейнасці Савета маладых вучоных НАН РБ” выступіў Іванавец А.І., з праектам “Малады вучоны  пад ключ” – Т.В. Пліско.

У другой палове дня прадстаўнікоў вну пазнаёмілі з дзейнасцю навуковых інстытутаў і цэнтраў, якія ўваходзяць у структуру акадэміі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі сустрэчы. Нашым студэнтам запомніліся не толькі яркія выступленні вядучых вучоных краіны, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца як з Акадэміяй навук Беларусі, так і з работай яе навуковых арганізацый. Сустрэча дазволіла ўсвядоміць, які вялікі ўклад уносіць навука ў жыццё грамадства, а таксама павысіць асабістую зацікаўленасць у навуковай дзейнасці.


 Старший преподаватель кафедры практической психологии и дефектологии
     И. А. Карпович. 

Дадатковая інфармацыя