Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

08-02-0Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі з’яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці, паколькі набыткі народа вызначаюцца яго творчым патэнцыялам.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года з мэтай фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.

У МДПУ імя І.П. Шамякіна навучаюцца трое студэнтаў, якія знаходзяцца ў банку дадзеных адоранай моладзі: Залогін Уладзімір, студэнт 3 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта, Каласоўская Ілона, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта, Піляк Ксенія, студэнтка 4 курса фізіка-інжынернага факультэта.

У 2016–2017 навучальным годзе шэрагі адоранай моладзі нашага ўніверсітэта папоўнілі першакурснікі Кавалёў Максім і Гурко Максім, студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта. Таксама стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у гэтым навучальным годзе сталі Арцюшка Мікалай, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта і Шырко Ганна, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта.

Маладыя таленты маюць шырокія магчымасці для заняткаў даследчай дзейнасцю і ўдзелу ў студэнцкіх навуковых конкурсах. А тыя, хто вырашыў прысвяціць навуцы ўсё сваё жыццё, па заканчэнні вну могуць працягваць вучобу ў магістратуры і аспірантуры.

Лёс кожнага лаўрэата ўважліва прасочваецца і пасля таго, як ён уступае ў дарослае жыццё. Гэта робіцца для таго, каб стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі творчай асобы з найбольшай карысцю для краіны. Маладым людзям аказваецца падтрымка ў выбары працоўнага месца, у рашэнні іх жыллёвых і іншых матэрыяльных праблем, а таксама ў пытаннях, звязаных са станаўленнем у жыцці.

Таленавітая моладзь – гонар краіны. Адораная моладзь – гэта “залаты запас” Рэспублікі Беларусь, пагэтаму вельмі важна, каб моладзь працавала на карысць сваёй дзяржавы. Беларусі патрэбны апантаныя маладыя людзі, веды і таленты якіх паслужаць годным укладам у развіццё нашай дзяржавы.

 

Дадатковая інфармацыя