Стажыроўка выкладчыкаў у г. Санкт-Пецярбурзе

04-01-01З 21.12.2016 па 30.12.2016 выкладчыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Паліева Т.В. і кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі Гуцко Н.В.) прайшлі стажыроўку ў Аўтаномнай некамерцыйнай адукацыйнай арганізацыі вышэйшай адукацыі “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС” (МІЭП пры МПА ЕўрАзЭС), Расійская Федэрацыя, г. Санкт-Пецярбург.

МІЭП пры МПА ЕўрАзЭС заснаваны ў 1997 годзе і ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў гуманітарнага профілю па запатрабаваных у Расіі спецыяльнасцях і накірунках “Юрыспрудэнцыя”, “Бізнес-інфарматыка”, “Рэклама і сувязі з грамадскасцю”, “Гандлёвая справа”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і народныя рамёствы”, “Псіхалогія”, “Эканоміка”, “Менеджмент”, “Мытная справа”, “Сервіс”, “Турызм”, “Канфлікталогія”. 

У працэсе стажыроўкі ў МІЭП пры МПА ЕўрАзЭС выкладчыкі з Рэспублікі Беларусь мелі магчымасць азнаёміцца з навуковай і вучэбна-метадычнай дзейнасцю інстытута. 

На індывідуальных кансультацыях з 

– намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Шылавай Ганнай Яўгенаўнай; 

– дэканам факультэта бізнес-камунікацый, кандыдатам сацыялагічных навук Кірсанавай Наталляй Паўлаўнай; 

– дэканам факультэта псіхалогіі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам кафедры псіхафізіялогіі Лявонцьевым Алегам Валянцінавічам; 

– прарэктарам па навуковай рабоце, кандыдатам гістарычных навук, заслужаным настаўнікам РФ, членам Творчага саюза мастакоў Расіі і Міжнароднай федэрацыі мастакоў, членам Рускага геаграфічнага таварыства, членам-карэспандэнтам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў Спірынай Марынай Юр’еўнай; 

– прарэктарам па выхаваўчай рабоце, кандыдатам філасофскіх навук Арловай Таццянай Віктараўнай 

ажыццяўляўся абмен думкамі, поглядамі і падыходамі да працэсу арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ў вышэйшай школе. 

Наведванне заняткаў кандыдата педагагічных навук, дацэнта, дацэнта кафедры сацыяльнай псіхалогіі і канфлікталогіі Арэшкіна Віктара Георгіевіча пакінула не толькі мноства станоўчых эмоцый і ўражанняў, але і паслужыла прыкладам эфектыўнай рэалізацыі новых метадаў і тэхналогій навучання. 

04-01-09 04-01-02 04-01-03
04-01-04 04-01-05 04-01-06 04-01-10
04-01-07 04-01-08 04-01-11

Работа ў бібліятэчных фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Санкт-Пецярбурга як з навінкамі псіхолага-педагагічнай літаратуры, так і са старажытнымі выданнямі дала магчымасць сабраць цікавы матэрыял як для будучых навуковых публікацый, так і для вучэбных лекцыйных і семінарскіх заняткаў. Гісторыя Расійскай нацыянальнай бібліятэкі налічвае больш за 200 гадоў. За гэты перыяд Расія перажыла эпохі Екацярыны Вялікай, Аляксандра І, Мікалая І, час Вялікіх рэформ, Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, Вялікую Айчынную вайну. Усё тое, што адбывалася ў грамадскім жыцці краіны, знаходзіла адлюстраванне ў гісторыі Бібліятэкі. У фондах Бібліятэкі захоўваецца каля 37 млн. экз., твораў друку і іншых інфармацыйных рэсурсаў,  у тым ліку і на электронных носьбітах, якія даступны для шырокага кола карыстальнікаў. Адна з буйнейшых бібліятэк свету, Бібліятэка валодае рознымі каштоўнымі фондамі, такімі, як фонд рукапісаў, фонд рэдкіх кніг, архіўных дакументаў, выяўленчых выданняў, картаграфічных і іншых дакументаў.

04-01-12 04-01-13 04-01-14

04-01-15 04-01-16 04-01-17
04-01-18 04-01-19 04-01-20
04-01-21 04-01-22 04-01-23
04-01-24 04-01-25 04-01-27 04-01-26

Неверагодна захапляльнае культурна-гістарычнае жыццё Санкт-Пецярбурга, якое пакінула мноства яркіх уражанняў, уразіла маштабамі і велічнасцю. Эрмітаж, Рускі музей, Петрапалаўская крэпасць, Аляксандра-Неўская лаўра, Казанскі і Ісакіеўскі саборы, Храм  Спасу-на-Крыві, Музей-кватэра на набярэжнай ракі Мойкі 12, вузкія вуліцы і велічныя плошчы, масты і манументальныя скульптуры, архітэктурная дасканаласць – увасабленне бязмежнага творчага генію чалавецтва.

04-01-28 04-01-29 04-01-30
04-01-31 04-01-32 04-01-38
04-01-34 04-01-35 04-01-36
04-01-37 04-01-33

 кандыдат педагагічных навук, дацент ПаліеваТ.В.

Дадатковая інфармацыя