Агульнаўніверсітэцкая дабрачынная акцыя “Лепшае дзецям”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.12.2016 12:53
Супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, аб’яўленай у Беларусі з 9 снежня па 8 студзеня 2017 года. Удзельнікі валанцёрскага атрада “Твары дабрыню” на працягу снежня наведвалі ўстановы адукацыі і аховы здароўя г. Мазыра з навагоднімі мерапрыемствамі.
13 снежня на базе ДУА “Мазырскі дзіцячы дом” валанцёрамі была арганізавана конкурсна-гульнёвая праграма з уручэннем памятных падарункаў для выхаванцаў установы.
19 снежня ўдзельнікі атрада “Твары дабрыню” парадавалі навагоднімі прадстаўленнямі выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Мазыра” і маленькіх пацыентаў УАЗ “Мазырская гарадская бальніца. Дзіцячае хірургічнае аддзяленне”.
22 снежня на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Мазырскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва студэнты-актывісты арганізавалі майстар-клас ад Дзеда Мароза па вырабе ёлачных упрыгожанняў.
Завяршальным мерапрыемствам дабрачыннага марафону стала навагодняя казка ў Мазырскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Вясёлка”, арганізаваная 23 снежня.
У акцыі прыняло ўдзел больш за 50 валанцёраў універсітэцкага атрада “Твары дабрыню”, а таксама неабыякавыя студэнты, педагогі, супрацоўнікі, якія адгукнуліся на збор падарункаў, канцылярскіх прылад і салодкіх пачастункаў.
Таксама выказваем падзяку выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 21, выпраўленчай установе “ВК № 20”, Пракуратуры Мазырскага раёна, Мазырскаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Мазырскай РА БТЧК, ГА БРСМ за аказаную дабрачынную дапамогу.
Бясспрэчна, самым галоўным падарункам для дзяцей сталі ўвага і клопат, шчырыя ўсмешкі, вясёлы смех, завадныя танцы, навагоднія мерапрыемствы з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі.
Падчас правядзення акцыі “Нашы дзеці” кожны ўдзельнік стаў трошкі чараўніком, падараваў часцінку душэўнай цеплыні і веру ў навагоднія цуды!