Анлайн-семінар

Анлайн-семінар

14-12-2

9 снежня 2016 г. на базе Кампетэнтнаснага цэнтра УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся анлайн-семінар “Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі як умова еўразійскай інтэграцыі”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі трох краін: Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Казахстан была прадстаўлена Усходне-Казахстанскім дзяржаўным універсітэтам імя С. Аманжолава (г. Усць-Каменагорск), Расійская Федэрацыя – АНАА ВА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры МПА ЕўрАзЭС” (г. Санкт-Пецярбург), Рэспубліка Беларусь – УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

З дакладамі выступілі:

1. Спірына М.Ю. Традыцыйная культура як аснова міжкультурнай камунікацыі на еўразійскай прасторы.

2. Лебедзеў М.А. Інтэрнацыяналізацыя і інклюзіўная адукацыя як складнікі стратэгіі развіцця.

3. Ракава А.Г. Патэнцыял кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні грамадскіх навук.

З тэкстамі дакладаў можна азнаёміцца тут (Спампаваць)

У ходзе семінара была дасягнута дамоўленасць аб развіцці падобнай электроннай формы камунікацыі ў далейшым.

Дадатковая інфармацыя