Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце

Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце

Узаемадзеянне педагогаў з бацькамі студэнтаў накіравана на стварэнне адзінага выхаваўчага поля, адзінай сацыяльнай сферы, у якой выхаванне і навучанне дзяцей было б паспяховым і дапамагала б удасканаленню асобы дзіцяці ва ўсёй яе паўнаце.

3 снежня 2016 года ў вучэбным корпусе № 3 адбыўся бацькоўскі сход, у ходзе якога бацькі студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” філалагічнага факультэта мелі магчымасць атрымаць усю інфармацыю аб установе адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ад дэкана філалагічнага факультэта Ісмайлавай Л.В., намесніка дэкана па вучэбнай рабоце Гуцко І.М., загадчыка кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў Кавалёвай А.В.

Куратарам вучэбнай групы Сушыцкай А.В. была дадзена сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная характарыстыкі групы, расказана аб агульных выніках вучэбнай дзейнасці студэнтаў. Выкладчыкі кафедры англійскай мовы і МВЗМ Русецкая І.В. і Крычун А.Э., а таксама выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Шэцка Л.М. ахарактарызавалі вучэбныя дасягненні навучэнцаў па выкладаемых дысцыплінах. Бацькі атрымалі рэкамендацыю аб тым, на што неабходна звярнуць увагу, што важна прасачыць і пракантраляваць у вучэбнай і пазааўдыторнай дзейнасці сваіх дзяцей.

Завяршыўся сход творчым канцэртам, падрыхтаваным студэнтамі-першакурснікамі, які не пакінуў абыякавымі ўсіх прысутных. 

Дадатковая інфармацыя