Навукова-метадычны семінар “Экалогія чалавека”

Навукова-метадычны семінар “Экалогія чалавека”

На мерапрыемстве прысутнічалі: рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў, прарэктар па вучэбнай рабоце, кандыдат сельскагаспадарчых навук М.А. Лебедзеў, выкладчыкі кафедр універсітэта і студэнты. У семінары прынялі ўдзел настаўнікі САШ г. Мазыра і г. Калінкавічы, гімназіі г. Калінкавічы і метадысты раённых аддзелаў адукацыі.

У працэсе работы былі асветлены актуальныя пытанні ўзаемадзеяння чалавека і навакольнага асяроддзя. У сваім дакладзе дацэнт Л.М. Лапціева прадставіла вынікі ўласных даследаванняў па праблеме стану студэнцкай моладзі ў Мазырскім педагагічным універсітэце і ў Гродзенскім педагагічным універсітэце. Дацэнт Я.А. Бадзякоўская прадставіла вынікі ўласных даследаванняў па якасных паказчыках падземных вод на тэрыторыі Мазырскага раёна. Старшы выкладчык І.М. Крыкала звярнула ўвагу на ўплыў негатыўных фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека і як вынік – узнікненне адваротнай рэакцыі арганізма – алергозаў. Таксама прагучалі даклады І.М. Кажурэнка – метадыста Мазырскага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, Н.І. Ланько – выкладчыка Мазырскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Кожны даладчык распрацаваў практычныя рэкамендацыі па зніжэнні ўзроўню ўздзеяння шкодных антрапагенных фактараў як на флору і фаўну, так і на чалавека.

Цікавыя і актуальныя пытанні, меркаванні, а таксама шля хі супрацоўніцтва былі абмеркаваны за круглым сталом.

      

Дадатковая інфармацыя