Туркменістан і Беларусь: сяброўства без межаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.10.2015 11:32
З 1991 года Туркменістан аб’явіў сябе незалежнай суверэннай дзяржавай. І з гэтага часу 27 і 28 кастрычніка туркменскі народ адзначае Дзень незалежнасці Рэспублікі Туркменістан.
Туркменскія студэнты, якія навучаюцца ў нашым універсітэце, сталі ініцыятарамі правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай урачыстай даты. На святочным канцэрце прадстаўнікамі туркменскага зямляцтва выконваліся музычныя нумары на туркменскай і рускай мовах, нацыянальныя танцы. Асаблівы каларыт мерапрыемству надавалі нацыянальныя касцюмы.
З віншавальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Сяргей Мікалаевіч Шчур, а беларускія студэнты павіншавалі замежных студэнтаў са святам і падарылі песню і верш на беларускай мове.