Першы Рэспубліканскі форум спецыялістаў у сферы работы з моладдзю

Першы Рэспубліканскі форум спецыялістаў у сферы работы з моладдзю

У першы дзень форума працавалі тэматычныя пляцоўкі: “Інавацыйныя падыходы ў рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў моладзі”, “Стварэнне здароўезберагальнай сістэмы, фарміраванне сямейных каштоўнасцей як умовы паспяховай сацыялізацыі моладзі”, “Інтэрактыўныя тэхналогіі  грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі”, “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рабоце з моладдзю”, “Шляхі ўдасканальвання маладзёжнай кадравай палітыкі”.

У рамках выставы ўстанова адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” была прадстаўлена на тэматычнай пляцоўцы “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рабоце з моладдзю” з праектам “Студэнты за бяспечную кіберпрастору”.

На другі дзень форума для ўдзельнікаў былі праведзены адукацыйныя візіты на прадпрыемствы і ў арганізацыі Мінска, дзе дэлегаты даведаліся аб арганізацыі работы з маладымі супрацоўнікамі. Завяршылася праграма адкрытым дыялогам у Доме моладзі, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрстваў адукацыі, спорту і турызму, культуры ГА “БРСМ”.

 

Глядзець відэа

Дадатковая інфармацыя