Выпускнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – уладальнікі ліцэнзій на ўдзел у ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульнях!

Выпускнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – уладальнікі ліцэнзій на ўдзел у ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульнях!

2016-rioХХХІ Летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) з 5 па 21 жніўня. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Паўднёвай Амерыцы.

Працэс падачы заявак стартаваў 16 мая 2007 года. 4 чэрвеня 2008 года выбраны чатыры фіналісты: Мадрыд, Рыа-дэ-Жанейра, Токіа і Чыкага. Канчатковае галасаванне па выбары горада адбылося 2 кастрычніка 2009 года на 121-й сесіі МАК у Капенгагене (Данія).

Плануецца, што ў спаборніцтвах па розных відах спорту прыме ўдзел больш за 12000 спартсменаў з 205 краін. У праграму ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульняў уключаны спаборніцтвы па рэгбі-7 (спрошчаная версія рэгбі) і гольфе.

Сярод беларускіх спартсменаў, якія заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, 8 выпускнікоў факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта:

  1. Раман Петрушэнка (веславанне на байдарках і каноэ);
  2. Марына Літвінчук (гребля на байдарках и каноэ);
  3. Маргарыта Махнева (гребля на байдарках и каноэ);
  4. Надзея Ляпешка (гребля на байдарках и каноэ);
  5. Вольга Худэнка (гребля на байдарках и каноэ);
  6. Алег Юрэня (гребля на байдарках и каноэ);
  7. Павел Мядзведзеў (гребля на байдарках и каноэ);
  8. Андрэй Царыковіч (гребля на байдарках и каноэ);

Мы ў вас верым і ганарымся вамі!!!

Дадатковая інфармацыя