Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY” у МДПУ

Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY” у МДПУ

28-09-1  У ходзе адкрытых дэбатаў “Выбірай.by!”, якія адбыліся 24 верасня 2015 года ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, зборныя каманды біялагічнага факультэта (“Здаровая нацыя”) і факультэта тэхналогіі (“Драйв”) у дыскусійнай форме абмеркавалі актуальныя пытанні прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку. 

 Падчас палемікі на тэму “Здаровы лад жыцця – мода сучаснага пакалення альбо сапраўдная каштоўнасць” удзельнікі каманд падзяліліся ўласнымі думкамі аб арганізацыі валеалагічнага выхавання, выявілі прычыны ўзнікнення нежадання весці здаровы лад жыцця і інш.

У якасці экспертаў адкрытых дэбатаў выступілі : в.а. першага сакратара Мазырскага РК ГА “БРСМ” Іванна Аляксандраўна Падзіла, дырэктар спартыўнага клуба УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Віталь Пятровіч Дайняк, намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па спартыўна-выхаваўчай рабоце Наталля Мікалаеўна Нічыпорка. Вядучая – Таццяна Процка, сакратар ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Перамагла ў адкрытых дэбатах каманда біялагічнага факультэта “Здаровая нацыя”. Нагадаем, што 1 ліпеня 2015 года БРСМ аб’явіў аб старце новага праекта моладзі “Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by!”, галоўная мэта якога – аб’яднанне намаганняў юнакоў і дзяўчат на сацыяльна значную дзейнасць на карысць грамадства.

Напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей у Беларусі адкрытыя дыскусіі праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў некалькі этапаў: раённыя, гарадскія, абласныя (Мінскі гарадскі).

28-09-4 28-09-5

28-09-6 28-09-7
28-09-8 28-09-9
 

Дадатковая інфармацыя