Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь са студэнцкай моладдзю

Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь са студэнцкай моладдзю

23 верасня 2015 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся адкрыты дыялог Міністра культуры Барыса Уладзіміравіча Святлова і студэнцкага актыву. 

Сустрэча пачалася з прыемных эмоцый і станоўчай ацэнкі работы ўніверсітэта і праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы. Рэктар універсітэта Валетаў В.В., старшыня Мазырскага райвыканкама Адаменка Я.Б., член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кралевіч І.М., першы намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Антоненка В.В. уваходзілі ў склад прэзідыуму, што дазволіла дыялогу выйсці за межы размоў пра культуру. Студэнтаў і выкладчыкаў цікавілі розныя пытанні: ад падтрымкі таленавітай студэнцкай моладзі да сакрэтаў паспяховага прафесійнага шляху. Гаварылі і пра развіццё турыстычнай галіны на Мазыршчыне, і пра будаўніцтва сацыяльна-культурных і спартыўных аб’ектаў.

 

Дадатковая інфармацыя