Ушаноўваем працавітасць і талент!

Ушаноўваем працавітасць і талент!

   Адным з асноўных фарміраванняў, якія сістэматычна цэнтралізавана аказваюць падтрымку адоранай моладзі, з’яўляецца Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 года №19 з мэтай фінансавання праграм і мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.

    1 верасня 2015 г. на ўрачыстай лінейцы ва ўніверсітэце адбылося ўручэнне пасведчанняў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

 Сярод стыпендыятаў – выпускніца філалагічнага факультэта Маразевіч Валерыя, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Мохан Марыя. Загадчык кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі Астрэйка Сяргей Якаўлевіч быў узнагароджаны заахвочвальнай прэміяй фонду за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2013-2014 навучальнага года.

 Маладым адораным і таленавітым студэнтам, аспірантам аказваецца не толькі фінансавая, але і сацыяльная падтрымка. У прыватнасці, лаўрэаты фонду маюць права на атрыманне ільготнага крэдыту на будаўніцтва і набыццё жылля. Асобам, якія ўключаны ў банк дадзеных адоранай моладзі, прадастаўлены правы першачарговага размеркавання і пазачарговага прадастаўлення месца ў інтэрнаце і інш. Усё гэта дае магчымасць таленавітым маладым людзям адчуваць сябе больш упэўнена. 

 

Дадатковая інфармацыя