"Калі не я, то хто?"

"Калі не я, то хто?"

12 лістапада на базе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя. П.В. Сухога прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2013", у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі сямі ўніверсітэтаў Гомельшчыны.

На суд журы студэнты прадставілі творчую візітку і партфоліо ўласных дасягненняў у сферы навуковых даследаванняў, алімпіяднага руху, грамадскага жыцця, культуры і спорту. Абаранялі сацыяльныя праекты, спявалі і танцавалі, змагаліся ў прамоўніцкім мастацтве і раскрывалі спартыўныя таленты.

Наш універсітэт у гэтым годзе на конкурсе «Студэнт года» прадстаўляла Сініцкая Таццяна, студэнтка філалагічнага факультэта, удзельніца і пераможца фінальнага этапу конкурсу «The English-Speaking Union (ESU) in Belarus», удзельнік штогадовага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній», пераможца конкурсу прыгажосці і грацыі "Міс універсітэт -2013».

Абласному этапу конкурсу "Студэнт года" папярэднічалі некалькі тыдняў рэпетыцый і хваляванняў. Праявіўшы свае лепшыя якасці і ўменні, Таццяна паспяхова выступіла, за што была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Калі не я, то хто?».

У межах правядзення конкурсу праходзіла электроннае галасаванне ў рэжыме On-line. За Таццяну Сініцкую прагаласавала каля 3000 тысяч чалавек. Мы дзякуем студэнтам універсітэта і навучэнцам Мазырскага абласнога ліцэя за такую актыўную падтрымку нашай канкурсанткі!

 

Дадатковая інфармацыя