Падведзены вынікі конкурсу фотакалажоў «Эканомім разам!»

Падведзены вынікі конкурсу фотакалажоў «Эканомім разам!»

У мэтах фарміравання ў моладзі актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэння культуры абыходжання з энергарэсурсамі, а таксама ў межах абласнога Дня беражлівасці з 16 па 31 кастрычніка 2013 года ва ўніверсітэце праводзіўся конкурс фотакалажоў «Эканомім разам! ».

Яркімі і маляўнічымі былі работы студэнтаў біялагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў. Арыгінальнасцю адрознівалася работа студэнцкага актыву інжынерна-педагагічнага факультэта. Творчы падыход да раскрыцця тэмы конкурсу прадэманстравалі студэнты філалагічнага факультэта. Праца студэнткі 1 курса, 3 групы факультэта фізічнай культуры Марціновіч Аліны адпавядала патрабаванням становішча і па рашэнні журы заняла 1 месца.

Дадатковая інфармацыя