Віншуем!

Віншуем!

3 снежня 2012 адбыўся першы эскізны тур XXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельница моды-2013”, які праходзіў у г. Гомелі. Эскізы Ядчанка Яны паспяхова прайшлі ў наступны тур “Увасабленне”.

Другі тур таксама праходзіў у г. Гомелі 6 сакавіка 2013 года. На гэтым этапе конкурсу былі паказаны касцюмы на мадэлях. Ядчанка Яна паспяхова прадставіла сваю аўтарскую мужчынскую калекцыю касцюмаў і выйшла ў фінал XXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельница моды-2013”.

Апошні тур XXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельница моды-2013” пройдзе ў горадзе Мінску 3 мая 2013.

 

Дадатковая інфармацыя