Увага, конкурс!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.03.2013 05:31
Італьянскі Фонд "Aiutiamoli a vivere" ("Дапаможам ім жыць”) прапануе студэнтам нашага ўніверсітэта прыняць удзел у Праекце «ПЕСНЯ ДЛЯ ФОНДУ «Дапаможам ім жыць».
Праект з'яўляецца часткай мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне і развіццё валанцёрскага руху сярод моладзі ў Італіі і Беларусі.
Для ажыццяўлення гэтага праекту фонд "Aiutiamoli a vivere" прадстаўляе сваю веб-радыёстанцыю Radiofriends.it для ратацыі песняў і галасавання, якое будзе адкрыта для ўсіх, хто захоча выказаць сваё меркаванне.