Галоўная

Галоўная Навіны

Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце фізічнай культуры

19-4

16.03.2019 года на факультэце фізічнай культуры адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства праходзіла ў аўдыторыі Ц-11, дзе дэкан факультэта Блоцкі С.М. пазнаёміў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на факультэт фізічнай культуры, з правіламі паступлення, асаблівасцямі навучання.

Выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэта былі арганізаваны і праведзены экскурсія па факультэце і ўстанове адукацыі, прэзентацыя факультэта. Праграма таксама была насычана майстар-класамі па футболе (Сіўчанка В.І., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін), па валейболе (Блоцкая Ю.В., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін), па аэробіцы (Барысок А.А., старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін). Цёплая і сяброўская атмасфера захавалася да самага завяршэння мерапрыемства.

 

Падрабязней...

Трэніровачныя зборы абласной каманды па абслугоўваючай працы

19-0-6     11–16 сакавіка 2019 года ў г. Мазыры на базе ўстаноў адукацыі праходзілі трэніровачныя зборы абласной каманды па абслугоўваючай працы па падрыхтоўцы да заключнага тура прадметнай алімпіяды, якая будзе праходзіць у канцы сакавіка ў г. Жлобіне. Каманда з шасці чалавек пад кіраўніцтвам трэнера, настаўніка вышэйшай катэгорыі гімназіі г. Светлагорска Лучынай Л.П., і выхавацеля, настаўніка вышэйшай катэгорыі СШ № 2 г. Светлагорска Дубас А.М., размяшчалася на базе ліцэя будаўнікоў г. Мазыра.

   У правядзенні трэніровачных збораў прымала ўдзел дацэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Ціханава А.У.

 

Падрабязней...

“Канстытуцыя – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”

19-08     15 сакавіка ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” сакратаром ПА ГА “БРСМ” Каласоўскай І.М. сумесна з актывістамі філалагічнага факультэта, членамі ГА “БРСМ”, была праведзена інфармацыйная акцыя “Канстытуцыя – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”, прымеркаваная да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

У ходзе акцыі былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны студэнт універсітэта мог пазнаёміцца з асноўнымі палажэннямі і гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праверыць свае веды ў галіне канстытуцыйнага права, зрабіць фотаздымак побач з тэматычна аформленай выставай, атрымаць інфармацыйную брашуру, якая змяшчае кароткія звесткі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інш.

 

Падрабязней...

Адкрыты дыялог “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны” (да 25-годдзя асноўнага Закона беларускай дзяржавы)

19-1-1         Штогадова 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе грамадзяне нашай краіны адзначылі знамянальную дату – 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Вось ужо чвэрць стагоддзя Асноўны Закон краіны знаходзіцца на стражы правоў, свабод і гарантый для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ў гэты дзень адбыўся Адкрыты дыялог “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны” (да 25-годдзя асноўнага Закона беларускай дзяржавы). 

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй на тэхнолага-біялагічным факультэце

         22-1У межах “Універсітэцкай суботы” 16 сакавіка 2019 года на тэхнолага-біялагічным факультэце МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Гасцямі сустрэчы стала больш за 65 старшакласнікаў і настаўнікаў школ, ліцэяў і гімназій Гомельскай вобласці.

Для многіх абітурыентаў Дзень адчыненых дзвярэй – выдатная магчымасць убачыць універсітэт унутры і атрымаць найбольш поўную інфармацыю аб факультэце, пазнаёміцца з выкладчыцкім складам, даведацца пра спецыяльнасці, наведаць вучэбныя аўдыторыі і навуковыя лабараторыі, а таксама назіраць за вопытамі, што праводзяць выкладчыкі і студэнты.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя