Галоўная

Галоўная Навіны

Выдадзена новая манаграфія

shurУ выдавецтве УА МДПУ імя І.П. Шамякіна выйшла манаграфія "Слова ў мастацкім кантэксце: онімы, метафары", аўтарамі якой з'яўляюцца В.В.Шур, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і С.Б.Кураш, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рускай мовы.

У манаграфіі комплексна прааналізавана роля онімаў і метафар у стварэнні мастацкіх тэкстаў. Вызначаюцца іх функцыі як выразных вобразна-выяўленчых, стылёваўтваральных, тэкстаўтваральных і дыскурсіўных сродкаў мастацкай творчасці.

Кніга будзе карыснай для студэнтаў ВНУ, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, выкладчыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі мовы і літаратуры. 

Запрашаем на спаборніцтвы па шатакан каратэ-до!

karate

26-27 кастрычніка 2013 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна праводзяцца
VI Адкрытыя рэспубліканскія юнацкія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до "Зоркі Палесся". 

Запрашаем усіх на спартыўнае свята!

Віншуем з прысуджэннем вучонай ступені!

buket3Калектыў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна віншуе Кавалёву Алену Валер'еўну, выкладчыка кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў,
з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.
Жадаем далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!

 

Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Этнапедагогіка: гісторыя і сучаснасць"

etno117 кастрычнікa адбылося пленарнае пасяджэнне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Этнапедагогіка: гісторыя і сучаснасць".

Падрабязней...

II афіцыйны візіт японскай дэлегацыі ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна

4 кастрычніка адбыўся другі афіцыйны візіт японскай дэлегацыі ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна. Сустрэча прафесараў педагагічнага факультэта ўніверсітэта Саітама з адміністрацыяй, навукоўцамі, студэнтамі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна праходзіла на біялагічным факультэце. 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя