Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем студэнтку ўніверсітэта Камілу Бобр з залатым медалём чэмпіяната свету па веславанні на байдарках і каноэ!

logo-eventocanoa

19-23 жніўня 2015 г. у Мілане адбываецца чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Залаты медаль у капілку беларускай зборнай прынеслі сёння, 22 жніўня, мазыранка Каміла Бобр (студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, выхаванка СДЮШАР Мазырскага НПЗ “Пярліна Палесся”) і гамельчанка Дарына Касцючэнка (С2, дыстанцыя 500м, пераможны вынік нашага экіпажа 2:00.675). Віншуем!

 

 

 

Віншуем студэнтаў універсітэта з медалямі чэмпіяната свету па веславанні на байдарках і каноэ!

logo-eventocanoa

У заключны дзень спаборніцтваў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў ліку пераможцаў і прызёраў! 

Тры залатыя медалі выйгралі магістранткі ўніверсітэта:

Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук! (К2, дыстанцыя 200м);

Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худэнка, Марына Літвінчук! (К4, дыстанцыя 500м);

Марына Літвінчук!  (К1, дыстанцыя 5000м).

Два бронзавыя медалі заваявалі:

 студэнтка 2 курса Каміла Бобр! (С1, дыстанцыя 200м);

магістрант Алег Юрэня! (К1, дыстанцыя 5000м).

ВІНШУЕМ!

 

Студэнтка УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Каміла Бобр – чэмпіёнка свету сярод моладзі па веславанні на байдарках і каноэ!

logo-portu-2015

23-26 ліпеня 2015 г. у г. Монтэмор-у-Велья (Партугалія) праходзіў чэмпіянат свету сярод моладзі і юніёраў па веславанні на байдарках і каноэ, у якім прымала ўдзел 10 студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

У спаборніцтвах сярод моладзі (да 23 гадоў) у класе каноэ-двоек на дыстанцыі 200 м чэмпіёнкай стала Каміла Бобр, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры ўніверсітэта, у пары з Дарынай Касцючэнка з Гомеля (вынік 44.224 секунды).

Каміла заваявала яшчэ і бронзавы медаль у каноэ-адзіночцы на той жа дыстанцыі 200 м (вынік 48.760 секунды). Віншуем!

Адзначым і вынікі фінальных заездаў з удзелам нашых студэнтаў:

5 месца:

  • Юрый Ткачоў (студэнт 2 курса, ФФК), Станіслаў Дайнека (студэнт 1 курса, ФФК) (К2 Jun, 200м);

6 месца:

  • Вадзім Алексіевіч (студэнт 3 курса, ФФК), Руслан Сазанавец (C2 U23, 1000м);

7 месца:

  • Аляксей Крышнёў  (студэнт 2 курса, ФФК), Уладзіслаў Лукашук, Рыгор Майсюк, Яўген Купрын (студэнт 2 курса, ФФК) (С4 Jun, 500м);
  • Іван Цуранаў (студэнт 4 курса, ФФК), Сяргей Целяшоў (магістрант, ФФК), Спартак Бажкоў, Дзмітрый Хільчанка (студэнт 2 курса, ФФК) (К4 U23, 1000м).

 

 

Абласны фестываль “Педагагічныя надзеі – 2015”

01-07-14 15 – 16 чэрвеня 2015 года ў Гомельскай установе адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” праходзіў абласны фестываль для маладых педагогаў “Педагагічныя надзеі – 2015”.

 

Падрабязней...

Грамадзянска-патрыятычны праект філалагічнага факультэта “Перадай іншаму: “Я люблю Беларусь”

Дадатковая інфармацыя